У выходныя – мокры снег


Ужо ў нядзелю сіноптыкі прагназуюць няўстойлівае прахалоднае надвор’е.

Ападкі і парывісты вецер прыйдуць у нашу краіну пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы
Акрамя дажджу чакаецца і слабы галалёд.

22 кастрычніка ноччу тэмпература паветра ад 0 да +6, днём да +8. Дажджы ноччу пройдуць па захаду, удзень ападкі чакаюцца і над цэнтральнымі раёнамі краіны.

У нядзелю паветра прагрэецца да +8, на паўднёвым захадзе будзе да +10. Пацяплення пакуль не прадбачыцца.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары