У выбуху ў Манчэстэры вінаваты смяротнік


Тэрарыст загінуў на месцы. Такія дадзеныя распаўсюджвае гарадская паліцыя. Праваахоўныя органы спраўджваюць, ці былі ў яго супольнікі.

«Мы заклікаем людзей не распаўсюджваць чуткі з нагоды дэталяў, якія тычацца асобы тэрарыста, і не называць імёнаў. Ідзе вельмі складанае і маштабнае расследаванне», – падае словы канстэбля Вялікага Манчэстэру Йена Хопкінса Reuters.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе «Ісламская дзяржава». Відэа з меркаваным смяротнікам, які распавядае пра тэракт, экстрэмісты размясцілі ў сваіх сацыяльных сетках, паведамляе іракскі інтэрнэт-партал «Ахбар Ірак».

У выніку выбуху на канцэрце амерыканскай поп-спявачкі Арыяны Грандэ загінулі 22 асобы, колькасць параненых набліжаецца да 60.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў