У Вязынцы расчынілі беларускае неба (фота)


На малой радзіме Янкі Купалы сустракалі вясну – згодна з календаром нашых продкаў, падчас вясновага раўнадзенства. Фотакарэспандэнт belsat.eu прыглядаўся да старажытных абрадаў.

Сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства штогод запрашаюць усіх ахвотных сустракаць вясну ў Вязынцы.

Як і стагоддзі таму ў беларускіх вёсках тут гукаюць вясну шматгалосым жаночым спеўным сходам на ўзвышшах і водзяць веснавыя карагоды з песнямі. Сёлета яны дапамаглі «расчыніць» хмарнае неба: яркае сонца заззяла.


Адной з самых прыгожых традыцыяў гукання вясны ў гасцях у Янкі Купалы застаецца ўпрыгожванне дрэваў і хатаў рознакаляровым стужкамі і фігуркамі птушак, што вяртаюцца з выраю разам з душамі нашых продкаў. Іх памяць ушаноўваюць, падкідваючы на абрусе проста ў неба печыва ў форме птушак.

Нібы птушкі, удзельнікі свята перагукаюцца песнямі і гукамі свістулек, імкнуцца ўзляцець да вясенніх нябёсаў.

Усе фота:


Цяжка было не заўважыць, што сёлетняе гуканне вясны адрозніваецца ад леташніх. Сумныя падзеі на плошчах беларускіх гарадоў не магло адбіцца на настроі тых, хто прыехаў у Вязынку. Але нягледзячы ні на што, беларусы памятаюць пра свае карані. І чакаюць вясну.

Тэкст і фота Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў