У Вязынцы моладзь гукае вясну. «Белсат» здымае з дрона. Стрым


24 сакавіка з студэнцкае этнаграфічнае таварыства ладзіць гуканне вясны. У праграме – веснавыя карагоды, выступы музыкаў і танцы, гульні для дзяцей і моладзі, а таксама кірмаш.

Імпрэза пройдзе паміж 13-й і 17-й гадзінай. Здымачная група «Белсату» здымае фэст з дапамогай коптэра.

Вязынка – вёска на шляху з Менску ў Маладзечна. Тут з 1972 года ў хаце, дзе нарадзіўся Янка Купала, знаходзіцца філіял літаратурнага музею Купалы, размешчанага ў Менску.

ДД

Стужка навінаў