У Вязынцы адзначылі свята дабрабыту


Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы арганізавалі традыцыйнае святкаванне Багача.

У народным календары гэтае свята прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю.

Багач – лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для Багача зносілі жыхары ўсёй вёскі. Паводле традыцыі, ў хату, дзе знаходзіўся Багач, запрашалі святара. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэнні ўсіх жыхароў абносіўся па ўсёй вёсцы і вакол статка. Затым удзельнікі ішлі да наступнай хаты, у якую на цэлы год пераносіўся Багач. Відавочная магічная скіраванасць абраду на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы, сямейнага ладу.

У гэтым годзе ўрачыстыя дажынкавыя песні выканалі гурты «Рутвіца», «Мярэжа», «Горынь», «Дайнава», а танцавальную вечарынку зладзілі музыкі і танцоры з клубу традыцыйнага танца «Сіта».

МР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары