У вясковай хаце пад Барысавам згарэлі пяцёра


Прычына пажару пакуль не вядомая.

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях падае, што на пажары ў Барысаўскім раёне загінула пяць чалавек.

Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Стайкі паступіла а 2-й уночы 11 студзеня.

Афіцыйная прадстаўніца МНС Настасся Швайбовіч патлумачыла агенцтву «БелТА», што драўляная хата гарэла адкрытым полымем. Ратавальнікі знайшлі ў доме 5 загінулых мужчын.

Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

«Следчыя супольна з экспертамі аглядаюць месца здарэння, усталёўваюць асобы тых, хто загінуў, шукаюць сведкаў і відавочцаў. Праводзіцца комплекс першапачатковых следчых дзеянняў«, – распавяла афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэту па Менскай вобласці Таццяна Беланог.

Naviny.by удакладняюць, што загінулі 49-гадовы гаспадар хаты і чацвёра ягоных гасцей ува ўзросце 56, 34, 30 і 29 гадоў.

ДД

Стужка навінаў