У Вялікай Брытаніі вывучаюць магчымасць лячэння алкагалізму пры дапамозе экстазі


Пра гэта падчас канферэнцыі «Breaking Convention» паведаміў працаўнік Лонданскага імперскага каледжу Бэн Сэсі, піша theguardian.com.

Метылендзіаксіметамфетамін (экстазі) уздзейнічае на сератанінавыя, дафамінавыя ды норадрэналінавыя рэцэптары мозгу і мае псіхастымуляцыйны эфект.

У 70-ых гадах падчас псіхатэрапеўтычных даследаванняў было высветлена, што экстазі можа нівеляваць наступствы псіхалагічных траўмаў. Паводле Бэна Сэсі, алкагольная залежнасць нярэдка развіваецца на фоне перажытых псіхатраўмаў.

У Беларусі гэтае псіхаактыўнае рэчыва зʼяўляецца забароненым.

У 2009 годзе прафесар Дэвід Нат (на той момант кіраўнік Рады па барацьбе з наркотыкамі Вялікай Брытаніі) апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаў, што наркотык экстазі па сваёй небяспечнасці параўнальны з конным спортам.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў