У Вялікай Брытаніі нарадзіўся зялёны шчанюк лабрадора-рэтрывера


Гадаванец зʼявіўся ў графстве Ланкашыр.

Гаспадары незвычайнага сабакі палічылі яго чорным, але пазней заўважылі, зялёнае адценне поўсці. У прыплодзе было пяць шчанюкоў, рэшта мае звычайны палевы колер.

Сабака атрымаў мянушку Фіфі – у гонар прынцэсы Фіёны з папулярнага мультфільму «Шрэк».

Эксперты тлумачаць незвычайнасць колеру высокім утрыманнем білівердзіну ў плацэнце сабакі. Гэтае рэчыва ўтвараецца пры распадзе гемаглабіну. У людзей, якія хварэюць жаўтухай, скура часам набывае зялёна адценне.

ДР belsat.eu паводле dailymail.co.uk

Стужка навінаў