Павел Севярынец атрымаў 15 содняў за ўдзел у акцыі пратэсту ў Воршы



Суд над Паўлам Севярынцам адбудзецца а 15:00 сёння, 13 сакавіка, ў Варшанскім раённым судзе. Падчас акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 у Воршы быў затрыманы Павел Севярынец. Да яго падышлі супрацоўнікі АМАПу і пасадзілі ў машыну.

Судовае паседжанне прызначанае на 10 гадзінаў раніцы. У раённым судзе Воршанскага раёну не пазначана, хто будзе весць судовае паседжанне. Толькі ёсць інфармацыя пра тое, што дзяжурная па адміністрацыйных справах суддзя: Кохава Інна Віктараўна.

18:11 Суддзя зачытвае рашэнне суду. Севярынцу даюць 15 содняў адміністратыўнага арышту. Публіка скандуе: «Ганьба!».

18:09 Выступае адвакат Севярынца. Ён просіць высокі суд спыніць разбіральніцтва справы.

18:05 Суд скончыў прагляд відэаматэрыялу з учорашняй трансляцыі.

11:45 Суддзя забараніла відэаздымку. Таму ідзе толькі гук.

11:43 Перакрыты першы паверх супрацоўнікамі ўнутраных справаў. Ім не падабаецца, што актывістаў сустракае вялікая колькасць людзей. Таццяна Севярынец сумесна з нашай здымачнай групай  прарвалася на працэс над актывістам Віктарам Андрэевым.

Першая частка суда над Паўлам Севярынцам
11:37 Справа Паўла будзе разглядацца у 15:00.

11:11 Паўла ў Варшанскі раённы суд пакуль не прывезлі.

10:35 Жонцы Паўла Севярынца Вользе толькі што сказалі, што Паўла прывязуць а 11:00-11:30.

10:24 З’явілася інфармацыя, што Паўла вязуць у суд з ІЧУ.

10:01 Паўла Севярынца нават яшчэ не прывезлі ў Воршанскі раённы суд.

Відэа з затрымання Паула Севярынца

Падчас акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3 у Воршы быў затрыманы Павел Севярынец. Да яго падышлі супрацоўнікі АМАПу і пасадзілі ў машыну.

Журналісты «Белсату» спрабавалі даведацца ў супрацоўнікаў міліцыі, на якой падставе адбываецца затрыманне. Падчас жывога эфіру іх таксама пасадзілі ў машыну і завезлі ў РАУС Воршы.

ВД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары