У Воршы падчас пажару загінула маладая маці. Ейную двухгадовую дачку ўратавалі


Фота: МНС

Пажар адбыўся ўвечары 14 кастрычніка ў кватэры жылога дому ў 1-ым Чырвонагвардзейскім завулку, паведамляе МНС.

Падчас пажару загінула 21-гадовая дзяўчына, якая знаходзілася ў дэкрэтным адпачынку. Ейную двухгадовую дачку і бацьку дзіцяці пажарнікам удалося ўратаваць. У дзяўчынкі апёкі 15 % цела, у мужчыны – 12 %.

Пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі. Прычына пажару высвятляецца.

ЮВ, belsat.eu

 

Стужка навінаў