У Воршы 15-гадовая школьніца выпала з акна пры незразумелых абставінах


У Воршы вучаніца 9-га класа сярэдняй школы выпала з лоджыі кватэры на 11 паверсе. Распачатая крымінальная справа.

Як паведамляе сайт Следчага камітэту, 15-гадовая дзяўчына 6 жніўня каля 21. 10. атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні ў выніку падзення з лоджыі кватэры, размешчанай у суседнім падʼездзе на 11 паверсе дому, дзе пражывае з бацькамі.

Дзяўчына была ў кватэры ў знаёмых. У суседнім пакоі знаходзіліся гаспадары кватэры. Калі дзяўчына выйшла на балкон і некаторы час адсутнічала, кампанія занепакоілася. Пазней дзяўчыну знайшлі на зямлі каля дому.

СК распачаў крымінальную справу па ч.2 арт.145 (давядзенне да самагубства заведама непаўнагадовагаКК.

Дзяўчына выжыла – цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі. Школьніца станоўча характарызуецца па месцы вучобы і па месцы жыхарства, паведамляе СК.

«Комсомольская правда» піша, што магчыма дзяўчына ўпала праз тое, што хацела зрабіць небяспечнае сэлфі на балконе.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў