У водах Латвіі перад пачаткам вучэнняў NATO заўважылі расейскую субмарыну


Паведамленне зроблена раніцай 2 траўня, у дзень пачатку вайсковых вучэнняў NATO «Вясновы шторм» (Spring Storm) у суседняй Эстоніі.

«У латвійскай выключнай эканамічнай зоне ў 8 марскіх мілях ад тэрытарыяльных водаў 30 красавіка НВС ідэнтыфікавалі падводную лодку класа«Кіло» расейскіх Узброеных сіл і буксір “Віктар Канецкі”».

Вучэнні працягнуцца да 19 траўня, у іх паўдзельнічаюць шэсьць тысяч служачых армій дзесяці краін, задзейнічаюць знішчальнікі-бамбавікі Су-22, знішчальнікі F-15, верталёты CH-47 Chinook, канвертаплан Bell V-22 Osprey ды іншую тэхніку.

Генеральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора Енс Стольтэнбэрг перад пачаткам вучэнняў заявіў, што NATO не шукае падставы для новай халоднай вайны з Расеяй, але заклікаў ЗША ўзмацніць разведку з-за актыўнасці Масквы.

Акрамя таго, паводле «Wall Street Journal», ЗША, Нямеччына і Вялікая Брытанія плануюць перакінуць у Прыбалтыку і Польшчу да чатырох тысяч вайскоўцаў на выпадак процідзеяння расейскай пагрозе.

«ТАСС» прыводзіць статыстыку латвійскага Міністэрства абароны, згодна з якой у 2015 годзе расейскія самалёты і флот набліжаліся да межаў Латвіі як мінімум 270 разоў, а годам раней – 250 разоў.

ДР паводле slon.ru

Стужка навінаў