У Віцебску здзейснілі налёт на букмекерскую кантору


Увечары 21 траўня здзейснілі напад на букмекерскую кантору ў абласным цэнтры.

Касірка канторы, на якую напалі, закрывала памяшканне, калі яе атакаваў невядомы мужчына. Малады чалавек сціснуў шыю пацярпелай і стаў патрабаваць ключы ад касы. Скарыстаўшыся ключамі, ён скраў з касы больш 1800 рублёў і ўцёк з месца здарэння.

Пасля дзяўчына-касірка звярнулася ў міліцыю, на месца здарэння прыехала следча-аператыўная група. Міліцыянты ўсталявалі, што злачынства здзейсніў беспрацоўны жыхар Віцебску 1991 года нараджэння. Па факце нападу распачалі крымінальную справу паводле ч.1 арт. 207 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў