У Віцебску затрымалі падазраванага ў падпале аўто вядомага відэаблогера


У Віцебску завялі крымінальную справу па факце падпалу аўтамабіля Volkswagen Passat CC на стаянцы па вуліцы Чкалава. Па падазрэнні ў здзяйсненні падпалу затрыманы дырэктар адной з СТА.

Нагадаем, машына належыць відэаблогеру Яўгену Куляшову, вядомаму сваёй жорсткай крытыкай СТА. Інцыдэнт адбыўся 26 студзеня каля паўночы. Агонь пашкодзіў пярэднюю левую частку машыны і маторны адсек.

У сваім блогу Куляшоў абвясціў узнагароду ў 5 тысяч долараў за любую дакладную інфармацыю пра тых, хто мае дачыненне да падпалу.

Крымінальная справа Віцебскі гарадскі аддзел СК распачаў па ч.2 арт.218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) КК Беларусі.

 

КА, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў