У Віцебску загарэлася лесапільня


У Віцебску сёння днём адбыўся пажар. Гарэў загрузачны цэх прадпрыемства «Віцебская лесапільня».

На момант узнікнення пажару прадпрыемства працавала, але ніхто не пацярпеў. Працаўнікі прадпрыемства самастойна спрабавалі пагасіць агонь, але пасля зразумелі, што трэба выклікаць ратавальнікаў.

Фота: vitebsk.mchs.gov.by

«На ліквідацыю пажару было задзейнічана 19 адзінак тэхнікі і каля 60 чалавек асабовага складу. Быў створаны штаб па ліквідацыі здарэння. Падраздзяленням МНС спатрэбілася каля гадзіны, каб цалкам ліквідаваць пажар», – паведамляюць у МНС.

Фота: vitebsk.mchs.gov.by

На дадзены момант адмыслоўцы высвятляюць прычыну пажару і ацэньваюць памер шкоды.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў