У Віцебску за месяц не ліквідавалі наступствы ўрагану


11–13 ліпеня на Віцебшчыне стыхія пазрывала дахі з сотняў дамоў, некаторыя без іх стаяць да сёння.

Віцебскае абласное ўпраўленне МНС паведаміла, што да сёння не адноўленыя дахі 11 будынкаў, пашкоджаныя ў выніку праходжання навальнічнага фронту і парываў ветру да 21 м/с у Віцебскім, Аршанскім і Талачынскім раёнах Віцебшчыны. Сярод іх – пяць сельскагаспадарчых фермаў і два жылыя дамы.

«Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы. Ажыццяўляецца маніторынг змены абстаноўкі», – цытуюць ратавальнікаў «Беларускія навіны».

Ліпеньская бура, якая прайшла па Беларусі, пашкодзіла дахі некалькіх тысячаў дамоў і вырвала з каранямі некалькі дзясяткаў тысячаў дрэваў па ўсёй краіне.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў