У Віцебску прыдумалі падатак «на рускага князя»


Частку з патрэбных 3,5 мільярдаў рублёў на ўстаноўку помніка Аляксандру Неўскаму адміністрацыя гораду вырашыла спагнаць з прадпрымальнікаў – у «добраахвотна-прымусовым» парадку.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што на віцебскіх кірмашах прадпрымальнікам раздаюць паперкі з банкаўскімі рэквізітамі адмысловага рахунка, адкрытага яшчэ ўлетку для ахвяраванняў на помнік рускаму князю. Але зараз пра добраахвотнасць гаворкі ўжо няма: прадпрымальнікам загадана пералічыць «сродкі ў суме, не меншай за 50 тыс рублёў» і занесці квітанцыю свайму падаткаваму інспектару. Пералічыць грошы загадана на працягу пяці дзён. Так на практыцы ўвасабляецца рашэнне гарвыканкама ўсталяваць помнік за пазабюджэтныя грошы.

Віцябляне з 2009 года неаднаразова выступалі супраць самой ідэі помніка асобе, якая мае сумнеўнае дачыненне да Віцебску»: звярталіся ў медыі, да ўладаў, пісалі ў кнігу водгукаў конкурсу на помнік. Але марна. У 2011 гарвыканкам выдзеліў пляцоўку пад помнік на плошчы Тысячагоддзя Віцебску. Неўскі павінен тут з’явіцца налета ў траўні. Пакуль на ягоным месцы стаіць клумба.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары