У Віцебску зʼявілася вуліца Марка Шагала


Паміж вуліцамі Калініна і Леніна ў Віцебску зʼявілася вуліца ў гонар беларускага і французскага мастака.

Гэты вулічны адрэзак дагэтуль адносіўся да вуліцы Праўды. Але 28 сакавіка Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне даць яму імя Марка Шагала. Рашэнне абумоўленае тым, што менавіта ў гэтым месцы знаходзіцца будынак народнай мастацкай вучэльні, якой кіраваў Марк Шагал. Да фестывалю «Славянскі базар-2016» мае скончыцца рэстаўрацыя будынку вучэльні.

Таксама ў Віцебску ёсць праезд Марка Шагала. Вуліцы ў гонар мастака ёсць у гарадах Ізраілю, Францыі, Канады, Нямеччыны і інш. краінаў. У сталіцы Парамарыба (сталіца Сурынаму) вуліца Марка Шагала перасякаецца з вуліцай Вінцэнта Ван Гога, побач з якімі знаходзяцца вуліцы Поля Гагена і Рэмбрандта.

НМ, belsat.eu, паводле news.vitebsk.cc, здымак Сяргей Серабро (news.vitebsk.cc)

Стужка навінаў