У Віцебску перакуліўся бензавоз, вылілася амаль 2,5 тоны дызелю


ДТЗ у Віцебску

У абласным цэнтры бензавоз трапіў у ДТЗ, супрацоўнікі МНС ратуюць наваколле ад забруджання нафтапрадуктамі.

Інцыдэнт адбыўся прыклада а 9-й раніцы на вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў у Віцебску.

У выніку ДТЗ з удзелам МАЗу і бензавозу ГАЗ 53 апошні апракінуўся, пасля чаго пачало вылівацца дызельнае паліва. Вылілася 2,4 тоны – каля паловы ад агульнага аб’ёму паліва.

Беназвоз ставяць на колы

Супрацоўнікі МНС паклалі так званую «пенную падушку». На дадзены момант вядзецца маніторынг рэкаў Лучоса і Заходняя Дзвіна на прадмет забруджвання нафтапрадуктамі. У маніторынгу бяруць удзел супрацоўнікі Віцебскага Цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

А 10-й гадзіне для перакачкі паліва прыбыў аўтамабіль МАЗ. Бензавоз эвакуявалі з месца ДТЗ з дапамогай крану (глядзі відэа вышэй). Каб пазбегнуць магчымы распаўсюд дызпаліва, арганізаваны падвоз пяску для абвалавання, а на Лучосе ўсталяваныя два рубяжы бонавых загародаў.

НМ, belsat.eu, паводле mchs.gov.by

Стужка навінаў