У Віцебску педагога па вакале вінавацяць у сексуальным гвалце над хлопчыкамі


Следчы камітэт расследуе крымінальную справу ў адносінах да жыхара Віцебску, якога вінавацяць у сексуальным гвалце над дзецьмі.

Паводле следства, 38-гадовы мужчына працаваў педагогам у віцебскай установе дадатковай адукацыі. У сёлетнім лютым праваахоўнікам паведамілі пра здзяйсненне ім супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да дзяцей.

На сайце Следчага камітэту паведамляюць, што з 2015 году мужчына неаднаразова «здзяйсняў распусныя дзеянні ў дачыненні да заведама няпоўнагадовы дзяцей, якія наведвалі заняткі педагога».

У лютым яго затрымалі. Мужчыну абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 169 (Распусныя дзеянні, учыненыя асобай, якая дасягнула васямнаццацiгадовага ўзросту, у адносінах да асобы, якая заведама не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту) і ч.2 арт.167 (мужаложства, здзейсненае насуперак волі пацярпелага з ужываннем гвалту, здзейсненае ў дачыненні да заведама няпоўнагадовага) Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Пацярпелымі па крымінальнай справе праходзяць «дзве асобы мужчынскага полу», адзначае Следчы камітэт.

Следчыя і супрацоўнікі МУС мяркуюць, што ахвярамі абвінавачанага маглі стаць іншыя асобы, і просяць тых, каму вядома пра злачынныя дзеянні Яўгена Волкава (гл. фота ніжэй), звяртацца па тэлефонах:

УСК па Віцебскай вобласці 8033 3998044 (круглыя содні) 8 (0212) 462120

УУС Віцебскага аблвыканкаму 102, 8 (0212) 646696

НМ, belsat.eu, фотаздымак інфармацыйнае агенцтва «Запад 24»

Стужка навінаў