У Віцебску пасадзілі дрэвы ў гонар беларускіх ваяроў Алеся Чаркашына і Міхася Жызнеўскага


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”25688,25692,25696,25700,25704″ img_size=”large”][vc_column_text]На пустэчы ў адным з новых мікрараёнаў Віцебску актывісты з уласнай ініцыятывы пасадзілі дзясятак дрэваў у гонар загінулых ва Украіне беларусаў, паведамляе партал vitebskby.com.

Клёны, рабіны і сосны пасадзілі сябры незарэгістраванай партыі БХД, ініцыятары кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску» разам з мясцовымі жыхарамі.

«Тое, што мы можам – робім самі. А вось паліклінічны комплекс у Білева пабудаваць магчымасцяў няма – гэта абавязак віцебскай улады, якая даўно забылася на свае абяцанні. Хацелася б, каб наш прыклад падхапілі жыхары Білева, а іх амаль ужо 30 тысяч, і самі стваралі ўмовы для лепшага жыцця», – адзначыла Таццяна Севярынец, кіраўнік кампаніі «За якасную медыцыну ў Віцебску».

Міхаіла Жызнеўскага забілі стрэлам у сэрца ў студзені 2014 года падчас падзеяў на Еўрамайдане. У гонар загінулага ў вёсцы Сцяг Працы ўсталяваны помнік. Беларускі добраавхотнік Алесь Чаркашын быў цяжка паранены ў жніўне сёлета ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы, прабыўшы некалькі тыдняў у коме.

ДР, belsat.eu

фота vitebskby.com

Стужка навінаў