У Віцебску падпалілі машыну вядомага відэаблогера


У ноч з 26 на 27 студзеня на вуліцы Чкалава ў Віцебску невядомыя падпалілі белы «Volkswagen Passat CC», які належыць відэаблогеру Яўгену Куляшову, вядомаму сваёй крытыкай СТА.

Агонь пашкодзіў у аўто пярэднюю левую частку і маторны адсек. У якасці асноўнай версіі прычыны ўзгарання пажарныя разглядаюць падпал.

Пра тое, што гэта яго аўтамабіль падпалілі, Яўген Куляшоў, напісаў на сваёй старонцы «Вконтакте». Таксама ён паабяцаў апублікаваць відэаролік, дзе распавядзе пра здарэнне.

Канал Куляшова на YouTube зарэгістраваны ў 2012 годзе, цяпер на ім больш за 135 тыс. падпісчыкаў, а ролікі прагледзелі больш за 33 мільёнаў разоў. Блогер жорстка крытыкуе СТА.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Народныя навіны Віцебску

Стужка навінаў