У Віцебску пачаўся «Славянскі базар». У праграме: Naviband, Іераманах Фоцій, Грыгорый Лепс, Стас Міхайлаў


Штогадовы фестываль мастацтваў адкрыўся выступам расейскай спявачкі Зары, якая заспявала ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра РБ пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна.

Сёлета наведнікаў імпрэзы чакае шмат расейскіх зорак, куды менш беларускіх і украінскіх.

Цягам 9 дзён выступяць як маладыя выканаўцы (Егор Крыд, Іераманах Фоцій, Стас П’еха, Нюша), так і мастадонты поп-сцэны Стас Міхайлаў, Грыгорый Лепс, Валерый Меладзэ, Ларыса Доліна, «Руки Вверх», на гала-канцэрце «Шансон ТВ – усе зоркі» далучацца Маша Распуціна, Наталля Сенчукова (экс-фронтвумэн «Дзюны»), Таццяна Буланава, Сосо Павліашвілі і гд.

З беларускіх выканаўцаў мы пабачым юбілейны канцэрт Сяброў, монаспектакль Івана Кірчука. У гала-канцэрце маладых выканаўцаў возьмуць удзел NAVIBAND, «Дрозды», «Радиоволна», Дзмітрый Калдун, Аляксей Хлястоў, UZARI, Саша Нэма, Тэа, Макс Лорэнс ды іншыя.

Вечар 14 ліпеня будзе прысвечаны ўкраінскім выканаўцам.

У апошні дзень 19 ліпеня ў Летнім Амфітэатры ўпершыню выступіць Сплин з праграмай «Ключ да шыфру».

Праграма тут.

А так прайшоў першы дзень фестываля

 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў