У Віцебску пасля футбольнага матчу абрушылася агароджа трыбуны, ёсць пацярпелыя


Увечары 26 траўня пасля футбольнага матчу на тэрыторыі спартовага комплексу «Футбольны клуб «Віцебск» абрушыўся пралёт агароджы, паведамляе МНС.

У 21.35 ратаўнікі атрымалі паведамленне аб падзенні 10 чалавек з вышыні 1, 75 м. Прычынай інцыдэнту стала пашкоджанне металічнай агароджы – абрушыўся пралёт сектара для гледачоў . 8 пацярпелых звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Супрацоўнікі МНС дапамагалі транспартаваць пацярпелых да машын хуткай дапамогі.

На дадзены момант з траўмамі рознай ступені цяжкасці ў Віцебскім гарадскім клінічным шпіталі знаходзяцца два чалавекі, пагрозы для іх жыцця няма.

Пазней прадстаўнікі Следчага камітэту паведамілі, што ўсяго з пралёту ўпалі 14 чалавек. Следчы камітэт распачаў праверку па факце траўмавання людзей на стадыёне.

КА, belsat.eu, фота “Народныя навіны Віцебску”

Стужка навінаў