У Віцебску мінака цудам не забіла плітою, якая звалілася са шматпавярховага будынку

video

Пліта звалілася на ходнік са шматпавярховага будынку на праспекце Перамогі ў Віцебску. Мужчына паспеў ухіліцца.

Па ўсёй верагоднасці здарэнне адбылося 18 верасня каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў горада, паведамляе news.vitebsk.cc.

Афіцыйных паведамленняў пра здарэнне не было. У гэты дзень максімальная хуткасць парываў ветру дасягала 18 м/с, піша выданне.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары