У Віцебску маці збівала свайго сына-інваліда за адмову маліцца і прытрымлівацца посту


У Віцебску распачатая крымінальная справа ў дачыненні да маці, якая збівала і пагражала забойствам свайму дзіцяці.

Паводле пракуратуры, што жанчына-верніца спрабавала прымусіць свае непаўналетняе дзіця выконваць рэлігійныя абрады. Але хлопчык, які зʼяўляецца інвалідам, быў не гатовы гадзінамі маліцца і адмаўляцца ад ежы. За непадпарадкаванне жанчына жорстка карала сына: збівала, душыла і пагражала забойствам.

Па гэтым факце пракуратурай Віцебску распачатая крымінальная справа па ст.186 Крымінальнага кодэксу Беларусі (пагроза забойствам). Акрамя таго, цяпер хлопчыка могуць забраць з сямʼі пад дзяржаўную абарону, паведамляе БелТА.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў