У Віцебску масава крадуць туі, якія пасадзілі на суботніку


Маладыя дрэвы пачалі знікаць з 23 траўня.

Суботнік з удзелам старшыні Віцебскага гарвыканкаму праводзілі, каб добраўпарадкаваць горад да Дня гораду і «Славянскага базару». Але відавочна хтосьці хоча ўладкаваць тэрыторыю на сваім падворку.

Спачатку скралі 36 туй, якія пасадзілі ў раёне дому № 1 на вуглу вуліцы Чкалава і Маскоўскага праспекта. Зламыснікі зрабілі гэта ў некалькі «заходаў» цягам тыдня. Адразу выкапалі 6 саджанцаў, потым – 20, пазней – яшчэ 10. Пазней, у ноч з 1 на 2 чэрвеня, зніклі яшчэ дзве туі з завулку каля дому № 47 на Маскоўскім праспекце.

Па факце крадзяжу распачатая крымінальная справа, падазраваных шукаюць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў