У Віцебску «хуткая» перакулілася пасля сутыкнення з легкавіком


27 снежня на скрыжаванні праспекта Будаўнікоў і вуліцы Чкалава ў Віцебску сутыкнуліся легкавая «Škoda» і аўта хуткай медычнай дапамогі.

ДТЗ адбылося каля 19:00. У выніку сутыкнення з легкавіком, якім кіравала 28-гадовая дзяўчына, «хуткая» перакулілася на бок.

У «Škoda» на заднім сядзенні знаходзіўся 4-гадовы дзяцёнак, ён сядзеў у адмысловым утрымліваючым прыстасаванні і не пацярпеў, паведамляе віцебская ДАІ.

Усіх удзельнікаў аварыі шпіталізавалі для ацэнкі іхнага стану.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Народныя навіны Віцебску»

Стужка навінаў