У Віцебску група зламыснікаў збіла і скрала менеджара прадпрыемства


Міліцыянты затрымалі падазраваных у збіцці і выкраданні 24-гадовага менеджара віцебскага прыватнага прадпрыемства.

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму, група жыхароў абласнога цэнтру, двое з якіх былі раней асуджаныя, дамовіліся наконт сустрэчы з пацярпелым. Зламыснікі, якія адчувалі непрыязнасць да менеджара, збілі яго і на аўце вывезлі на лецішча сваяка аднаго з нападнікаў, дзе і ўтрымлівалі нейкі час.

17 жніўня пры сілавой падтрымцы АМАПу дваіх падазраваных, якія вярталіся з Расеі, затрымалі на ўездзе ў Віцебск. Яшчэ траіх затрымалі на тэрыторыі гораду.

Падчас вобшуку па месцы жыхарства фігурантаў справы знайшлі кайданкі і 3 пісталеты, баявыя ўласцівасці якіх вывучае экспертыза.

Супраць нападнікаў распачалі крымінальную справу паводле пункту 6 ч. 2 арт. 182 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Выкраданне чалавека»). Ім пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў