У Віцебску беспрацоўны пагражаў узарваць будынак міліцыі


Увечары 4 чэрвеня беспрацоўны патэлефанаваў у міліцыю і прыгразіў узарваць будынак УУС, калі яму не вернуць грошы.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 4 чэрвеня, паведамляе прэс-служба Упраўлення ўнутраных справаў Віцебскага аблвыканкаму.

На лінію «102» з тэлефону-аўтамату, які знаходзіцца на вуліцы Жасткова ў абласным цэнтры, патэлефанаваў невядомы і заявіў, што, калі яму не вернуць грошы, то будынак упраўлення па праспекце Фрунзе будзе ўзарваны.

На месца адразу ж выехала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5524 МУС, якая абследавала будынак і прылеглую да УУС тэрыторыю. Выбуховых прыстасаванняў і выбухованебяспечных прадметаў не знайшлі. Камеры відэаназірання ў раёне тэлефону-аўтамату заснялі мужчыну, які тэлефанаваў, пасля чаго міліцыянтам хутка разаслалі арыенціроўкі.

Неўзабаве супрацоўнікі Дэпартаменту аховы затрымалі падазраванага. Ім аказаўся беспрацоўны 50-гадовы жыхар Віцебску. Вядома, што ў момант тэлефанавання ён быў цвярозы. Праводзіцца праверка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары