У Віцебску аўта на пешаходным пераходзе наехала на двух хлопчыкаў


На нерэгуляваным пешаходным пераходзе аўта наехала на двух хлопчыкаў.

Інфармацыя пра ДТЗ з’явілася ў сацыяльных сетках, пазней яе пацвердзіў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкаму Аляксандр Казючыц.

Аварыя адбылася ўвечары 1 жніўня на праспекце Перамогі ў Віцебску. Два хлопчыкі 7-8 гадоў самастойна пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У гэты момант дзяцей збіла легкавое аўта «KIA».

Як паведамілі відавочцы ў сацсетках, адзін з хлопчыкаў атрымаў траўмы галавы, яму зрабілі перавязку да прыбыцця хуткай, другі – крыху кульгаў. Паводле відавочцаў, калі дзеці пераходзілі дарогу, два аўты спыніліся, а «KIA», рухаючыся ў крайняй левай паласе, працягнула рух.

«Для больш дэталёвага агляду і ацэнкі фізічнага стану першага хлопчыка даставілі ў больніцу, другога лекары агледзелі на месцы і адпусцілі. Па гэтым факце праводзіцца праверка, усталёўваюцца відавочцы ДТЗ», – растлумачыў Аляксандр Казючыц.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымкі з сацыяльных сетак

Глядзі таксама
Каментары