У Віцебску адкрылі новы фантан. Каштуе больш за мільён долараў


У Віцебску пасля доўгага перапынку ўключылі новы фантан. Ён каштуе больш за мільён долараў.

Яшчэ паўтара года таму віцебскія гарадскія камунальныя службы абвесцілі тэндар на расчыстку Віцьбы і падтрыманне гідралагічнага рэжыму і санітарнага стану ракі. Будучыя працы ацанілі ў Br 3,181 млн. Працы прадугледжвалі і замену старога фантана ў парку імя Фрунзе.

Новы светадынамічны фантан змантавалі яшчэ ў 2017 годзе і нават запусцілі 12 ліпеня, аднак потым яго закансервавалі.

Пабудаваны яшчэ летась фантан усё ж такі ўключылі, праўда адбылося гэта толькі цяпер.

На гэты праект з гарадскога бюджэту пайшло Br 2,365 рублёў (каля $ 1,181 млн).

Віктар Старавойтаў, belsat.eu

Стужка навінаў