У Віцебску адкрылі фрэскі XVIII стагоддзя


Падчас працы ў галоўным корпусе былога будынку Базыліянскага кляштара ў Віцебску адкрылі фрэскі другой паловы XVIII стагоддзя.

Фрэскі знайшлі ў памяшканні былой цёплай царквы пад некалькімі слаямі алейнай фарбы, якой пакрывалі сцены ў будыну, дзе да апошняга часу размяшчаўся станка-інструментальны каледж. Пра знаходку паведаміў у сацыяльных сетках архітэктар Яўген Калбовіч.

У 2017 годзе гэты будынак перадалі гімназіі №1, і пачалася падрыхтоўка да яго рэканструкцыі.

Акрамя фрэсак на столі будынку пры расчыстцы адкрыўся роспіс, выкананы ў тэхніцы грызайля – гэты від дэкаратыўнага жывавісу выкарыстоўваўся для імітацыі скульптурных барэльефаў, ці архітэктурных формаў.

Мураваныя будынкі Бызлянскага кляштару будаваліся з 1743 па 1785 год, акрамя памяшканняў манахаў у ім знаходзілася і школа для дзяцей шляхты. У 1799 годзе па загадзе расейскага імператара Паўла I кляштар і сабор пры ім былі перададзеныя праваслаўнаму ведамству.

Будынак галоўнага корпуса былога базыльянскага кляштару. Фота Юрый Шэпелеў

Пасля закрыцця каледжа на будынак прэтэндавалі некалькі розных арганізацыяў, у тым ліку – Віцебская епархія Беларускай праваслаўнай царквы. Галоўны корпус клшятара захаваўся ў перабудаваным выглядзе – ён быў значна пашыраны і страціў барочны дах.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Народныя навіны Віцебску

Стужка навінаў