У Віцебску 1 студзеня мужчына павесіўся на дзіцячай пляцоўцы


Маладога мужчыну трыццаці гадоў знайшлі павешаным на перакладзіне арэляў на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі №14 і 16а на вуліцы Герцэна.

Ягоныя ногі знаходзіліся ў напаўсагнутым стане, а побач вісела сумачка-барсетка.

Як паведамілі відавочцы, мужчына жыў непадалёк на супрацьлеглым баку вуліцы. Праваахоўнікі хутка знайшлі ягоную жонку і выклікалі яе на месца трагедыі. Падрабязнасці здарэння следства не выдае.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Народныя навіны Віцебску», фотаздымак Сяргей Серабро

Стужка навінаў