У Віцебскім кінатэатры на дзённым сеансе паказалі кіно з эротыкай, былі дзеці


Працаўнікоў кінатэатру, якія паставілі «не тое» кіно, прыцягнулі да адказнасці

«У абедзенны час выходнага дня дэманстраваўся фільм, зняты на аснове замежных коміксаў пра чарговага супергероя. Варта адзначыць, што кіно зусім не дзіцячае. У ім сцэны гвалту, элементы эротыкі, гучаць правакацыйныя словы, выразы і г.д. І адпаведна фільм быў дазволены для паказу гледачам, старэйшым за 18 гадоў, на вячэрніх і начных кінасеансах (пасля 17 гадзінаў – заўв.). А ў зале было мноства дзяцей», – паведаміў памочнік пракурора Віцебску Сяргей Сініцкі.

На патрабаванне пракуратуры працаўнікі, што ўключылі «не тое» кіно, прыцягнутыя да адказнасці. У Год культуры надаецца асаблівая ўвага кантролю за дзейнасцю арганізацыяў, што прадастаўляюць адпаведныя паслугі, падкрэслілі ў пракуратуры.

НМ, belsat.eu, паводле «Звязда»

Стужка навінаў