У Вільню вязуць карціны Шагала і Суціна


У межах Дзён культуры Беларусі літоўцам пакажуць «Мастакоў Парыжскай школы з Беларусі»

У верасні-лістападзе ў Літве адбудуцца Дні культуры Беларусі. Культурная акцыя распачнецца 11 верасня ў Віленскай карціннай галерэі выставай «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі». У экспазіцыю ўвойдуць 69 графічных і скульптурных працаў такім майстроў як Марк Шагал, Хаім Суцін, Пінхус Крэмень, Осіп Любіч, Міхаіл Кікоін, Осіп Цадкін і інш.

Працы Шагала і Суціна будуць упершыню выстаўленыя ў Літве, бо, як адзначаюць эксперты, дагэтуль у Літве экспанавалася толькі тыражная графіка.

Сярод іншага адбудзецца і «Свята беларускай песні» у Шаўляі, а таксама выступ музыкаў з Беларускай дзяржаўнай філармоніі на IX Міжнародным фестывалі імя Міхаіла Агінскага ў горадзе Плунге.

Фота: Organizatorių archyvo nuotr

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў