У Вільні зноў закрылі доступ на гару Гедыміна


Апоўзень стаў прычынай закрыцця доступу да гары.

Ён з’явіўся на ўсходнім схіле і агаліў канструкцыю сцежкі, што вядзе на гару.

Факт з’яўлення новага апоўзня пацвердзіў віцэ-міністр культуры Літвы Рэнальдас Аўгусцінавічус. Ён адзначыў, што цяпер робяцца захады для стабілізацыі апоўзня.

Гару Гедыміна ўжо не першы раз зачыняюць для наведнікаў. Гэта рабілі, напрыклад, у ліпені, калі ў літоўскай сталіцы былі ліўневыя дажджы. Тады ўрад суседняй краіны вылучыў 3 млн еўраў на тэрміновыя працы па выратаванні гары.

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt, фотаздымкі Tomas Vinickas/ Delfi

Стужка навінаў