У Вільні знойдзены парэшткі Зыгмунта Серакоўскага


Паводле папярэдніх дадзеных, у на пляцоўцы гары Гедыміна археолагі знайшлі парэшткі кіраўніка паўстання супраць царскай Расеі 1863 года Зыгмунта Серакоўскага. Пра гэта паведамляе Міністэрства культуры Літвы.

Усяго ў выяўленых археолагамі магілах былі знойдзены парэшткі сямі чалавек. Яны былі закапаны без належнага павагі, з завязанымі за спіной рукамі. Эксперты мяркуюць, што ўсе яны былі ўдзельнікамі паўстання 1863-1864 гг.

Зыгмунт Серакоўскі – адзін з лідараў антырасейскага паўстання 1963-1964 гг. За кароткі час сабраў буйны атрад з 5 тысяч байцоў. 25-26 красавіка 1963 г. атрад Серакоўскага ў баі быў разбіты ўрадавымі войскамі. Сам Серакоўскі быў паранены куляй у грудзі навылёт і трапіў у палон. Ваенна-палявы суд прысудзіў яго да смяротнага пакарання праз павешанне. Пакараны смерцю ў 15 (27) чэрвеня 1863 году ў Вільні на Лукішкскай плошчы.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў