У Вільні знішчылі графіці з Пуціным і Трампам


Ананімным варварам не спадабаўся пацалунак двух палітыкаў. Малюнак адновяць да канца месяца.

Мінулай ноччу ў Вільні невядомыя зафарбавалі знакамітае графіці, на якім цалуюцца кандыдат ад рэспубліканцаў у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Пра гэта рэстаран амерыканскай кухні «Keule Ruke», на чыёй сцяне быў малюнак, паведаміў у сваім «Фэйсбуку».[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwc3JjJTNEJTIyaHR0cHMlM0ElMkYlMkZ3d3cuZmFjZWJvb2suY29tJTJGcGx1Z2lucyUyRnBvc3QucGhwJTNGaHJlZiUzRGh0dHBzJTI1M0ElMjUyRiUyNTJGd3d3LmZhY2Vib29rLmNvbSUyNTJGa2V1bGUucnVrZSUyNTJGcG9zdHMlMjUyRjE3NTQ4NTA2OTgxMzYwODMlMjUzQTAlMjZ3aWR0aCUzRDUwMCUyMiUyMHdpZHRoJTNEJTIyNTAwJTIyJTIwaGVpZ2h0JTNEJTIyNTI1JTIyJTIwc3R5bGUlM0QlMjJib3JkZXIlM0Fub25lJTNCb3ZlcmZsb3clM0FoaWRkZW4lMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIyMCUyMiUyMGFsbG93VHJhbnNwYXJlbmN5JTNEJTIydHJ1ZSUyMiUzRSUzQyUyRmlmcmFtZSUzRQ==[/vc_raw_html][vc_column_text]«Мяркуем, гэта не проста акт вандалізму – гэта атака на свабоду слова ў Літве. Мэтай гэтай атакі было нагадаць нам, людзям вольнага свету, што ў нашым грамадстве яшчэ ёсць людзі, якія актыўна падтрымліваюць аўтарытарызм. У той жа час мы рады нагадванню, што свабода не зʼяўляецца чымсьці, чаго раз і назаўжды можна дамагчыся, гэта пастаянная барацьба. Мы прымаем выклік без страху – мы будзем працягваць абараняць свабоду слова, свабоду Вільні і свабоду Літвы», – заявіў уладальнік рэстарану Дамінікас Чэчкаўскас.

«Абяцаем аднавіць гэты твор мастацтва – новы сімвал свабоды і непадпарадкавання», – заявіў рэстаратар.

У інтэрв’ю «Delfi» Чэчкаўскас сказаў, што не хацеў б спекуляваць наконт таго, хто мог зафарбаваць малюнак.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267231″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Чэчкаўскас пакуль не звярнуўся паліцыю, але хоча гэта зрабіць у бліжэйшы час. Бізнесовец спадзяецца, што ў раскрыцці злачынства павінныя дапамагчы камеры відэаназірання, у поле агляду якіх трапляе графіці.

Графіці плануюць аднавіць да канца жніўня.

Віленскі малюнак нагадваў знакамітае графіці 1979 года на Берлінскай сцяне, на якім Леанід Брэжнеў цалуецца з камуністычным лідарам Усходняй Нямеччыны Эрыхам Хонэкерам.[/vc_column_text][vc_single_image image=”267227″ img_size=”large”][vc_column_text]Графіці з Пуціным і Трампам прыцягнула ў свой час увагу міжнародных медыяў – пра яго пісалі па ўсім свеце.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў