У Вільні прайшоў гей-парад

photo

Віленскімі вуліцамі прайшліся прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці. Знайшліся і праціўнікі гэткай акцыі.

Паводле падлікаў паліцыі, у шэсці «За роўнасць» узялі ўдзел 1500-2000 асобаў. Да акцыі далучыліся некалькі чальцоў Віленскай гарадской рады, а таксама старшыня габрэйскай супольнасці Літвы.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус даслаў удзельнікам шэсця відэавітанне і звярнуў увагу на тое, што мэрыя не перашкаджала арганізатарам.

Асаблівых інцыдэнтаў падчас шэсця не было, хаця прыйшлі і людзі, якія пратэставалі супраць такой акцыі. Шэсць асобаў, якія парушалі грамадскі парадак падчас шэсця альбо выражалі нянавісць, былі затрыманыя.

Zrzut ekranu 2016-06-18 o 16.41.36

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt, фотаздымкі Delfi.lt

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары