У Вілейцы злавілі рабаўладальніка, які трымаў нявольнікаў на ланцугу


35-гадовага прадпрымальніка з Вілейкі падазраюць у працоўнай эксплуатацыі.

У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа. Паводле следства, больш за 20 гадоў жыхар Вілейкі пад пагрозай фізічнага гвалту прымушаў людзей працаваць на яго – глядзець за свіннямі і трусамі.

Пра рабства на прысядзібным участку праваахоўным органам стала вядома ад пацярпелага, якому ўдалося збегчы.

Уцякач распавёў, што спробы не выйсці на працу жорстка караліся. Некалькі разоў яго прыкоўвалі ланцугом у хлеве на ноч, каб не збег. Падчас ператрусу ў доме падазраванага знайшлі патроны ды незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу.

Першапачаткова да прадпрымальніка пацярпелы мужчына, як і шэраг іншых асобаў, уладкоўваўся на працу. Аднак, калі праз паўгады за нагляд за жывёлаю плаціць працаўнікам перасталі зусім, ён адмовіўся выходзіць на працу. Тады разводчык трусоў і свінняў, ведаючы, дзе жыве яго працаўнік, збіў яго і прымусіў вярнуцца.

belsat.eu

Стужка навінаў