У Віцебску з’явіцца помнік Аляксандру Неўскаму


Пра гэта 26 сакавіка паведаміў старшыня Віцебскага гарвыканкаму Віктар Нікалайкін, перадае БелТА.

 «Вядуцца работы па ўзвядзенню помніка палкаводцу і князю Аляксандру Неўскаму. Калі не ў гэтым, то ў наступным годзе помнік абавязкова з’явіцца ў Віцебску і стане яшчэ адной турыстычнай славутасцю», – сказаў чыноўнік на паседжанні Віцебскага аблвыканкаму.

Помнік усталююць на пастаменце ля Благавешчанскай царквы на беразе Дзвіны. У 2014 г. у Віцебску быў усталяваны помнік князю Альгерду.

ЮВ, паводле БелТА

Стужка навінаў