У Віцебску бандыты выкралі прадпрымальніка


Злачынцы пад пагрозаю катаванняў і забойства патрабавалі ад яго штомесячнай даніны $ 1 тыс.

Паводле следчых, сёлета ў студзені злачынцы дачакаліся на сваю ахвяру ў пад’ездзе, сілаю надзелі кайданкі, прымусілі сесці ў аўтамабіль і адвезлі ў лес. Там прывязалі пацярпелага да фаркопа аўтамабіля і патрабавалі штомесяц перадаваць ім грошы. У выпадку нязгоды мужчыны пагражалі катаваннямі і фізічнай расправай.

Атрымаўшы вымушаную згоду на штомесячную перадачу грошай, падазроныя адпусцілі пацярпелага. Той звярнуўся ў міліцыю.

Цяпер следчыя вывучаюць абставіны здарэння, устанаўліваецца роля кожнага падазронага ва ўчыненні злачынства, па крымінальнай справе праведзены допыты, вобшукі і вочныя стаўкі.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў