У Венецыі пратэстуюць супраць… круізных лайнераў


Жыхары Венецыі зарганізавалі «лодачны пратэст» супраць гіганцкіх турыстычных лайнераў, якія заходзяць у мясцовыя парты.

Яны баяцца, што ў выніку аварыі на лайнеры можа пацярпець навакольнае асяроддзе, да таго ж некаторыя лічаць, што круізныя караблі псуюць панараму гораду.

Пратэсты супраць заходу ў Венецыю вялікіх судоў абвастрыліся пасля катастрофы «Costa Concordia».

Costa Concordia
Costa Concordia

Крушэнне адбылося ў 2012 годзе непадалёк ад італьянскага берагу. На борце «Costa Concordia», які сеў на плытчыню і пачаў тануць, было каля 4,5 тысячы чалавек. Шэсць пасажыраў загінулі, яшчэ 29 зніклі без вестак.

Глядзіце таксама: стэнаграма перамоваў з капітанам «Costa Concordia»

МЛ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары