У Каракасе цяпер бясплатнае метро, ​​бо няма з чаго рабіць квіткі


У сталіцы Венесуэлы Каракасе 53 станцыі метро фактычна адмянілі плату за праезд, бо квіткі вырабляць цяпер немагчыма.

Па словах былых працаўнікоў дзяржаўнай кампаніі Metro de Caracas C.A., сыравіну для вытворчасці квіткоў Венесуэла закупляе за мяжой, аднак у дзяржавы не хапае цвёрдай валюты для гэтага. У выніку кіраўнікі станцыі метро атрымалі ўказанне проста зрабіць уваход для пасажыраў бясплатным, калі запас праязных дакументаў заканчваецца.

«Людзі падарожнічаюць бясплатна, таму што няма матэрыялу для квіткоў», – кажа крыніца Reuters.

Нагадаем, Венесуэле працягваецца жорсткі эканамічны крызіс. У краіне – гіперінфляцыя, не хапае прадуктаў, праблемы з электрычнасцю, дэфіцыт наяўных грошай.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў