У Венесуэле пратэстоўцы спалілі дом Уга Чавэса


Дом былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавэса, дзе ён правёў сваё дзяцінства, падпалілі ў горадзе Барынас у панядзелак днём. Некалькі іншых урадавых будынкаў, уключаючы рэгіянальнае аддзяленне Нацыянальнага выбарчага савету, былі таксама заўважаныя ў агні.

Напад на дом Чавэса стаў адказам на забойства супрацоўнікамі нацыянальнай баліварыянскай гвардыяй 19-гадовага маладзёна.

Ёрман Бервеча стаў 49 ахвяраў сярод пратэстоўцаў. Пратэсты ў Венесуэле супраць прэзідэнту Нікаляса Мадура не сціхаюць ужо на працягу 2 месяцаў. Людзі патрабуюць правядзення новых выбараў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў