У Венесуэле паліцыя арыштавала двух лідараў апазіцыі


Лідараў венесуэльскай апазіцыі Леапольда Лопеса і Антоніа Ледэсма, якія знаходзіліся пад хатнім арыштам, забралі з іх дамоў супрацоўнікі спецпадраздзялення паліцыі. 

Як паведамляе DW, пазней адвакат Хуан Гутʼерэс напісаў у Twitter, што ён прыехаў у ваенную турму Рамо-Вэрдэ, дзе, паводле неафіцыйных дадзеных, знаходзіцца Леапольд Лопес, і спрабуе дамагчыся сустрэчы з ім.

Сваякі палітыкаў усклалі адказнасць за іх лёс на прэзідэнта краіны Нікаляса Мадура. Падрабязнасці затрымання апазіцыянераў пакуль невядомыя.

Апазіцыя Венесуэлы заклікала сваіх прыхільнікаў байкатаваць выбары ў Нацыянальную канстытуцыйную асамблею (устаноўчы сход), баючыся, што канстытуцыйная рэформа прывядзе да ўзмацнення ўлады прэзідэнта краіны і ўсталяванню дыктатуры Мадура. Пасля правядзення галасавання многія краіны заявілі, што не прызнаюць яго вынікаў, ЗША ўвялі санкцыі супраць Мадура.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары