У Венесуэле апазіцыя праводзіць неафіцыйны рэферэндум


Грамадства ў Венесуэле ўсе мацней расколваецца на дзве часткі, паводле прынцыпу «за» ці «супраць» прэзідэнта Нікаляса Мадуро. Апазіцыя праводзіць свой уласны рэферэндум, на які выносіць пытанне аб падтрыманні канстытуцыі, якую хоча змяніць улада.

Мадуро заявіў, што не супраць ініцыятывы апазіцыі, але паралельна з гэтым улады зарганізавалі рэпетыцыю галасавання ў Канстытуцыйную асамблею, якая мае замяніць парламент. Апазіцыя ў сваю чаргу не прызнае гэтых дзеянняў легітымнымі. Сённяшні рэферэндум апазіцыі праходзіць не толькі ў Венесуэле. Чакаецца, што больш за 80 тысячаў венесуэльцаў прагаласуюць у Іспаніі.

Згодна сацапытанняў, 70 адсоткаў венесуэльцаў выступаюць супраць змены Канстытуцыі. З пачатку года ў краіне трывае эканамічны і палітычны крызіс. Падчас мітынгаў апазіцыі ды сутыкненняў з паліцыяй загінулі больш за 80 асобаў.

Стужка навінаў