У Ваўкавыскім раёне міліцыянтам трапіўся самагоншчык з 4 тыс. літраў брагі


Міліцыянты разам з супрацоўнікамі міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету падчас вырабу самагону затрымалі беспрацоўнага мужчыну.

Пра гэта паведамляе на сайце Міністэрства ўнутраных справаў у зводцы правапарушэнняў за апошнія содні.

Затрыманне адбылося ў лесе побач з вёскай Боўблі, што ў Ваўкавыскім раёне.

Парушальнікам, у якога канфіскавалі самагонны апарат і 100 літраў самагону (яшчэ 4 тыс. літраў брагі знішчылі) аказаўся беспрацоўны жыхар вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну, мужчына 1984 году нараджэння.

Рэпартаж пра заняпад Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага заводу

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў