У Ватыкане адключылі фантаны праз недахоп вады ў Італіі


Упершыню за ўсю гісторыю існавання фантанаў у Ватыкане было вырашана адключыць іх ад воднай сістэмы гораду. У Італіі адчуваецца недахоп пітной вады, бо апошнія тыдні надворʼе ў рэгіёне было надта гарачым і засушлівым.

Ад засухі пакутуе Рым, а таксама прыгарад сталіцы. Адміністрацыя дзяржавы Ватыкан вырашыла спыніць працу ўсіх фантанаў на плошчы Святога Пятра, а таксама фантаны Ватыканскага саду, пра гэта паведамляе радыё Ватыкана.

«Святы Пасад прымае меры, каб скараціць спажыванне вады, – паведамляецца на афіцыйным сайце Ватыкана. Гэтае рашэнне адпавядае догматам Папы Рымскага Францыска, выкладзеным у энцыкліцы«Laudate Si».

«Laudate Si» – другая энцыкліка Папы Рымскага Францыска, выдадзеная ў 2015 годзе, аб захаванні планеты і ролі чалавека ў навакольным асяроддзі.

Па тэме: 

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў